13 траўня ў Гародні пройдзе чарговыя Майстэрні ведаў.
У гэты дзень можна наведаць 13 заняткаў на 5 розных пляцоўках у трох блоках. Гэта значыць, што у вас ёсць магчымасць наведаць ад аднаго да трох заняткаў. Йога, танга, заняткі для трэнераў, будучых мам і пісьменнікаў, псіхалогія – ўсё гэта і яшчэ больш чакае ўжо 13 траўня.
Майстэрні – гэта праграма, накіраваная на абмен ведамі і досведам. У верасні, кастрычніку і лістападзе адбыліся тры Майстэрні, падчас якіх было праведзена 20 розных заняткаў на самыя розныя тэмы – экалогія, інфаграфіка, журналістыка, псіхалогія, адукацыя і іншыя.
Падчас Майстэрняў, у адзін дзень, на некалькіх пляцоўках горада паралельна праходзіць некалькі майстар-класаў, прэзентацый, лекцый, трэнінгаў цягам дзвюх гадзін, якія накіраваны на атрыманне новых ведаў і кампетэнцый, якія спрыяюць самарэалізацыі чалавека, выпрацоўцы і прасоўванню грамадска-карысных ідэй.
Праграма Гарадзенскіх Майстэрняў ведаў 13 траўня:
І блок: 11:00-13:00
- Ёга смеху
Вядучая: Кася Рэмбеза
Дзе: вул. Будзёнага 48а-86 (“Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых 2Студыя карысных кампетэнцый“) - Падказкі метафары
Вядучая: Юлія Багатырэвіч
Дзе: Цэнтр гарадскога жыцця Гродна, вул. Савецкая 3 - Як спыніць перадачу праблем з пакалення ў пакаленне
Вядучая: Эльвіра Хмяльніцкая
Дзе: вул. Ціміразева 10/1-31 (“Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых “Студыя карысных кампетэнцый“) - Прэс-рэліз і не толькі. Як грамадскім актывістам пасябраваць са СМІ
Вядучая: Ірына Новік
Дзе: вул. Ціміразева 10/1-18 (Рэсурсны цэнтр дадатковай адукацыі дарослых у Гродна)
ІІ блок: 13:30-15:30
- Танга-тэрапія
Вядучыя: Андрэй Мішусцін і Людміла Тарасенка
Дзе: вул. Будзёнага 48а-86 (“Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых “Студыя карысных кампетэнцый“) - Адукацыйны калейдаскоп: што, дзе і навошта
Вядучыя: Юлія Сымановіч і Таццяна Кавалёнак
Дзе: Цэнтр гарадскога жыцця Гродна, вул. Савецкая 3 - Кар’ерны драйв 2: сэлфі падыходы
Вядучыя: Ларыса Скварцова і Таццяна Гіжук
Дзе: ул. Ціміразева 10/1 – 31 (“Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых “Студыя карысных кампетэнцый“) - Цыгун – аздараўленне
Вядучая: Ганна Кузняцова
Дзе: вул. Будзёнага 48а-63 (ГА “Цэнтр “Трэці сектар”)
ІІІ блок: 16:00-18:00
- Доўла – новая з’ява для соцыума ці вельмі добра забытае старое
Вядучая: Ганна Кузняцова
Дзе: вул. Будзёнага 48а-63 (ГА “Цэнтр “Трэці сектар”) - Аптымізацыя Персанальнага Кампутара (ПК)
Вядучы: Андрэй Мішусцін
Дзе: ул. Ціміразева 10/1-18 (Рэсурсны цэнтр дадатковай адукацыі дарослых у Гродна) - Як адшукаць у сабе пісьменніка і пачаць пісаць”
Вядучы: Артур Камароўскі
Дзе: вул. Савецкая 3, Цэнтр гарадскога жыцця Гродна - Майстэрня трэнерскіх “фішак”
Вядучая: Ганка Барадзіна
Дзе: ул. Ціміразева 10/1-31 (“Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых “Студыя карысных кампетэнцый“) - Форум-Тэатр, Методыка “шведскага” гуртка, Драмапедагогіка, Дынаміка суполак
Вядучая: Дар’я Нячай
Дзе: вул. Будзёнага 48а-86 (“Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых “Студыя карысных кампетэнцый“)
Увага: майстар-клас пройдзе з 17:00 до 19:00
Як паўдзельнічаць у Майстэрнях?
На ўсе майстар-класы абавязковы запіс на спасылцы або па тэлефоне + 375 33 634 10 41.
Уваход на ўсе заняткі бясплатны.
Сачыць за тым, што адбываецца ў межах “Гарадзенскіх Майстэрняў Ведаў”, можна ў суполках у ФБ і ВК.
Арганізатарам Гарадзенскіх Майстэрняў Ведаў з’яўляецца ўстанова “Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых “Студыя карысных кампетэнцый“.