Facebook шукае кандыдатаў, якія цікавяцца працай з дадзенымі, і запрашае іх на стажыроўку ў Сінгапур.
Перыяд: для кожнага – індывідуальны.
Месца: Сінгапур.
Да ўдзелу запрашаюцца студэнты, якія жадаюць працаваць з дадзенымі і ствараць інструменты, з дапамогай якіх магчыма перамяшчаць і трансфармаваць дадзеныя ў каштоўную і патрэбную інфармацыю. Праца каманды будзе звязана з усімі аспектамі дадзеных, таму шукаюцца стажоры ў галіне інжынірынгу дадзеных, якія могуць выкарыстоўваць розныя інструменты і платформы для перамяшчэння вялікіх аб’ёмаў дадзеных паміж сістэмамі і могуць пабудаваць асноўныя табліцы, неабходныя для правядзення аналізу. Праца стажора будзе мець уплыў на спажыўцоў і аналітыкаў дадзенай кампаніі.
Патрабаванні да кандыдатаў:
- стажорамі могуць стаць студэнты старэйшых курсаў бакалаўрыяту, якія вывучаюць: кампутарныя навукі, электра / камп’ютэрны інжынірынг, матэматыку, фізіку;
- студэнты павінны атрымаць дыплом бакалаўра у 2018 годзе;
- кандыдаты павінны дасканала валодаць адной з моў праграмавання (пажадана Python, Java, Perl або PHP)
- веданне сістэм базы дадзеных;
- аналітычныя здольнасці з асаблівай цікавасцю да дадзеных;
- моцныя камунікатыўныя навыкі і жаданне праяўляць ініцыятыву ў працы;
- вярнуцца да навучання пасля заканчэння стажыроўкі;
- выдатна валодаць ангельскай мовай.
Падаць заяўку можна тут.
Фінансавыя ўмовы
Стажор за сваю працу атрымае 6000$.
Дэдлайна няма. Заяўкі будуць разглядацца ў адпаведнасці з часам іх паступлення.