Гродзенскае грамадскае аб’яднанне “Цэнтр “Трэці сектар” разам з польскім “Цэнтрам супрацы моладзі” шукаюць валанцёраў на два ЕВС-праекты ў Польшчы.
Перыяд: восень 2017-га – лета 2018 года (12 месяцаў).
Лакацыя: Гдыня, Польшча.
- Асацыяцыя святога Мікалая ў Гдыні
Пачатак праекта: 01.09.2017.
Канец праекта: 31.08.2018.
Асноўнай мэтай Асацыяцыі святога Мікалая з’яўляецца падтрымка развіцця чалавечага патэнцыялу ў адпаведнасці з Евангеллем і правіламі каталіцкага сацыяльнага вучэння. У асноўным яна дапамаге дзецям, моладзі, пажылым людзям і сям’ям у складанай жыццёвай сітуацыі. Рэгулярныя мерапрыемствы арганізацыі ўключаюць у сябе супольны сацыяльна-тэрапеўтычны пакой, моладзевы клуб і клуб сталых людзей. Акрамя таго, арганізацыя праводзіць розныя імпрэзы для актывізацыі мясцовай супольнасці, фестывалі і сямейныя мерапрыемствы.
Мэтай арганізацыі з’яўляецца праца ў адпаведнасці з прынцыпамі каталіцкага навучання, каб аднавіць пачуццё надзеі, годнасці, імкненне да дабра, любові і развіцця людзей. Яна падтрымлівае людзей праз розныя формы ўзаемадапамогі, а таксама праз сацыяльныя праекты.
Задачы валанцёра
Задачай валанцёра будзе дапамагаць выкладчыкам у працоўны час цэнтраў для дзяцей і клуба моладзі. Валанцёр будзе аказваць дапамогу ў анімацыі, а таксама, наколькі магчыма, дапамагаць дзецям вучыцца. Таксама вітаецца дапамога ў клубе сталых людзей. Валанцёры будуць мець магчымасць удзельнічаць у іншых актыўнасцях у адпаведнасці з іх навыкамі ды інтарэсамі.
- Асацыяцыя для дзяцей і моладі “Вітава”
Зараз у гэтым праекце працуе беларуская валанцёрка Алена.
Пачатак праекта: верасень – кастрычнік 2017.
Працягласць праекта: 12 месяцаў.
Цэнтр працуе з дзецьмі з праблемных сем’яў (выхоўваюцца адным з бацькоў, праблемы з алкаголем, залежнасцямі, беспрацоўныя, малазабяспечаныя, псіхічны і фізічны гвалт у сям’і). Дзецям найперш патрэбная дапамога з вучобай і эмацыйная падтрымка. Галоўная мэта праграмы – стварыць умовы для рэгулярнага развіцця дзяцей у атмасферы бяспекі і прыняцця і дапамагчы ім адолець псіхалагічныя траўмы.
Задачы
Валанцёры будуць мець магчымасць развіваць свае захапленні і працаваць над імі разам з дзецьмі і моладдзю з Цэнтра. Яны атрымаюць досвед выкладання, дапамагаючы дзеткам з хатнімі заданнямі (напрыклад, з ангельскай мовай ці іншымі прадметамі) або ладзячы тэматычныя майстар-класы. Акрамя таго, дзякуючы штодзённай супрацы з прафесійнымі псіхолагамі і педагогамі, у валанцёраў будзе мажлівасць вучыцца ў іх і атрымліваць досвед. Яны атрымаюць досвед арганізацыі майстар-класаў і падзей для дзяцей і моладзі. Галоўнай задачай валанцёраў будзе дапамога ў працы персанала і падтрымка дзяцей у штодзённых занятках Асацыяцыі.
Крытэры адбору:
- беларуская моладзь ва ўзросце ад 18 да 30 гадоў (моладзі з Гарадзенскай вобласці будзе надавацца перавага);
- валанцёр павінен быць зацікаўлены ў працы з дзецьмі і моладдзю;
- базавая ангельская і / або веданне рускай мовы будзе плюсам, але гэта не абавязкова. Валанцёр павінен быць гатовы вывучаць польскую мову, якая дапаможа яму штодня, а таксама прымаць больш актыўны ўдзел у жыцці арганізацыі;
- пол валанцёра не мае ніякага дачынення да праектаў.
Як падацца
Каб паўдзельнічаць у адборы, неабходна запоўніць заяўку па-ангельску або па-польску і даслаць яе да 1 чэрвеня на электронную пошту 3sektaryia@gmail.com з паметкай “EVS in Saint Nicolas” або “EVS in Vitava”.
Калі вы падаяцеся на абодва праекты – пазначце гэта ў загалолку ліста.
Фінансавыя ўмовы
Усе выдаткі на праект, улічваючы транспарт, візавую падтрымку, пражыванне і харчаванне, аплочваюцца арганізатарамі.