Братэрства арганізатараў студэнцкага самакіравання (БАСС) сумесна з Офісам па правах людзей з інваліднасцю ў межах “Тыдня даступнасці 2017” ладзіць паказ форум-тэатра.
Калі: 16 траўня 2017 года.
Дзе: Галерэя Ў, пр-т Незалежнасцi 37А, Мінск.
У цэнтры пастаноўкі – жыццё хлопца-інваліда, які не можа змірыцца са сваім становішчам і хоча скончыць жыццё самагубствам ці… ?! Усё ў руках гледачоў. Менавіта на іх кладзецца адказнасць за лёс гэтага хлопца.
Форум-тэатр – гэта практыкум-гульня ў інтэрактыўнай форме, трэнінг з выкарыстаннем тэатральнага мастацтва, які мае прафілактычна-выхаваўчую накіраванасць, развівае ўменне фантазіраваць, думаць, ацэньваць псіхалагічны стан людзей, прыдумваць розныя мадэлі паводзінаў.
Асноўная праца па прадстаўленай праблеме разгортваецца ў працэсе ўзаемадзеяння з аўдыторыяй. У ролі акцёра глядач глыбей занырваецца ў эмацыйныя перажыванні персанажа, адчуваючы вынік свайго ўмяшальніцтва.
Да ўдзелу запрашаюцца людзі з інваліднасцю, работнікі ЖЭК, працадаўцы, а таксама ўсе жадаючыя разабрацца ў гэтай тэме.
Пачатак мерапрыемства а 19:00. Уваход вольны. Але трэба зарэгістравацца па спасылцы.
Па дадатковую інфармацыю звяртайцеся, калі ласка, да Малiкавай Анастасіі:
- тэлефон: +375298429153 (МТС);
- e-mail: rb021005@gmail.com.