Трэнінгавы курс “Прачынайся. Дзейнічай. Змяняй” запрашае моладзевых работнікаў і моладзевых лідараў у Эстонію.
Калі: 26 чэрвеня – 2 ліпеня 2017 года.
Дзе: Tõstamaa, Эстонія.
Мэта трэнінгу – прадставіць моладзевым работнікам і маладым лідарам магчымасць падвысіць узровень і якасць моладзевага ўдзелу ў іх мясцовых супольнасцях.
Трэнінг збярэ разам 27 моладзевых работнікаў, моладзевых актывістаў, трэнераў, праектных мэнэджараў з 9 краін Еўразвязу і Ўсходняга партнёрства.
Да ўдзелу запрашаюцца кандыдаты, якія робяць унёсак у актыўны моладзевы ўдзел у сацыяльным і палітычным жыцці іх дамашніх кам’юніці. Праект імкнецца стварыць разнастайную групу моладзевых работнікаў – прафесіяналаў і валанцёраў, якія маюць розны ўзровень міжнароднага досведу і якія выкарыстоўваюць у працы розныя метады ў шырокім спектры праектаў – палітычных, культурных, экалагічных, сацыяльных.
Фінансавыя ўмовы
Арганізатары цалкам забяспечваюць пражыванне і харчаванне. Выдаткі на дарогу вяртаюцца ў памеры 275 еўра (для ўдзельнікаў з Беларусі). Унёсак за ўдзел складае 10 еўра.
Падаць заяўку можна па спасылцы. Там жа ёсць падрабязнае апісанне праекту.
Дэдлайн – 24 траўня 2017 года.