Ірландская арганізацыя “Front Line Defenders” шукае англа- і рускамоўных стажораў, якія цікавяцца ці займаюцца правамі чалавека.
Калі: пачатак ліпеня 2017 – сакавік 2018 гг.
Дзе: Дублін, Ірландыя.
Стажыроўка накіравана на тое, каб прадставіць стажорам навучанне і практычны досвед у міжнароднай недзяржаўнай арганізацыі. Да ўдзелу запрашаюцца нядаўнія выпускнікі, якія плануюць будаваць кар’еру ў галіне правоў чалавека.
Стажоры даведаюцца больш пра абаронцаў правоў чалавека, пра дэкларацыю ААН, ролю “Front Line Defenders” ды іншыя нацыянальныя і міжнародныя арганізацыі, якія падтрымліваюць абаронцаў правоў чалавека, пра сітуцыю і выклікі ў рэгіёне.
Стыжор будзе ўдзельнічаць у перыядычных аглядах, штотыднёвых сустрэчах каманды і розных івэнтах.
Патрабаванні да кандыдатаў:
- мець добрыя аналітычныя навыкі і ўменне праектаваць;
- быць ініцыятыўным;
- мець жаданне і здольнасць працаваць у камандзе;
- мець добрыя размоўныя і пісьмовыя камунікацыйныя навыкі;
- валодаць ангельскай і рускай мовамі;
- папярэдняя праца з арганізацыямі з праваабарончага сектару вітаюцца.
Каб падаць заяўку, неабходна даслаць CV разам з суправаджальным лістом (CL) на е-адрас recruit@frontlinedefenders.org.
Фіннасавыя ўмовы
Front Line Defenders выплочвае 1200 еўра на штотыднёвыя выдаткі.
Дэдлайн – 17 траўня 2017 года.
Падрабязнасці пра абавязкі стажора можна пачытаць тут.