Недзяржаўная арганізацыя “Egyesek Youth Association” (Вугоршчына) запрашае на трэнінг “The Difference Between – Creative Tools for Communcation and Connection”.
Калі: 17-23 ліпеня 2017 года.
Дзе: Hollókő, Вугоршчына.
На працягу 7 дзён удзельнікі будуць рэфлексаваць над сабой і сваім стылем камунікацыі, вучыцца новым практыкам, а таксама атрымаюць прастору для таго, каб даведацца адказы на наступныя пытанні:
- што ёсць мой камунікацыны стыль?
- як ён абмяжоўвае ці дапамагае мне ў інтэракцыі?
- якія інструменты могуць дапамагчы мне?
- якая сувязь існуе паміж маім эмацыйным станам і маім целам?
- як можна выкарыстоўваць гэта для ўласнай выгоды?
- як падвысіць маю гнуткасць, крэатыўнасць?
- як развіваць напоўненую сэнсам кааперацыю ў міжнародным кантэксце?
Трэнінг будзе вельмі інтэнсіўным – ад 8 да 10 гадзін штодзённай працы і рэфлексіі.
У выніку ўдзельнікі:
- атрымаюць больш разгорнутае ўяўленне пра свой камунікацыйны стыль;
- даведаюцца пра большую колькасць магчымасцей для падтрымання камунікацыі;
- палепшаць свае здольнасці да стварэння сувязей з іншымі людзьмі і ўсталявання плённай кааперацыі;
- змогуць развіць больш пераканальны і эфектыўны камунікацыйны стыль;
- аптымізуюць выкарыстанне свайго цела як інструмента для стварэння эмацыйнага ўплыву на іншых;
- падвысяць свой эмацыйны інтэлект і шмат іншага.
Да ўдзелу запрашаюцца моладзевыя работнікі, трэнеры, моладзевыя лідары, EVS-ментары, адукатары, выкладчыкі.
Працоўная мова – ангельская (для эфектыўнай працы хопіць сярэдняга ўзроўню).
Фінансавыя ўмовы
Арганізатары цалкам забяспечваюць пражыванне і харчаванне ўдзельнікаў. Цнёсак за ўдзел складае 400 еўра для тых, хто працуе, і 350 – для студэнтаў.
Больш падрабязнасцей можна знайсці тут.
Дэдлайн – 3 чэрвеня 2017 года.