Супольнасць “Файна” запрашае смелых дзяўчат далучыцца да аднаго з трох экалагічных паходаў па Беларусі – у межах праграмы “Паход. Прырода. Дзяўчына”.
Калі: першы паход адбудзецца 2-4 чэрвеня.
Дзе: кірунак маршруту стане вядомым у хуткім часе.
Падчас паходу ўдзельніцы не толькі ўбачаць найпрыгажэйшыя лясы Беларусі, але і правядуць даследаванне гендарных стэрэатыпаў, зазанаёмяцца з экалагічным ладам жыцця, а таксама даведаюцца больш пра свае магчымасці.
Пра тое, якімі былі паходы ў прошлым годзе, можна даведацца тут і тут.
Фінансавыя ўмовы
Выдаткі на транспарт і харчаванне ўдзельніцы пакрываюць самстойна.
Дэдлайн падачы заяўкі – 21 траўня 2017 года.
Больш падрабязнасцей па спасылцы.