Маладыя дипломаты і дзяржаўныя службоўцы запрашаюцца да ўдзелу ў трэнінгавай праграме па міжнародных дачыненнях і еўрапейскай інтэграцыі, якая адбудзецца ў Эстонскай школе дыпламатыі.
Калі: 17 верасня 2017 – 31 траўня 2018 года.
Дзе: Талін, Эстонія.
Праграма ўключае тры модулі:
- Міжнародныя дачыненні;
- Еўрапейскія даследаванні;
- Дыпламатычныя даследаванні.
Лектары школы – гэта дасведачаныя прафесіяналы з Эстоніі, іншых еўрапейскіх краінаў і ЗША. Працоўная мова – ангельская.
Патрабаванні да кандыдатаў:
- узрост – не больш за 35 гадоў на момант падачы заяўкі;
- мець мінімум ступень бакалаўра;
- добра валодаць ангельскай мова (advanced level);
- быць супрацоўнікам дзяржаўнай альбо грамадскай арганізацыі (досвед – мінімум 1 год);
- мець высокую матываванасць да навучання ў галіне міжнародных дачыненняў і звязаных з імі дысцыплін;
- быць гатовым для міжкультурнага навучання.
Як падацца
Кандыдату неабходна прадставіць наступныя дакументы:
- ESD-заяўку (спампаваць можна тут);
- CV на ангельскай мове;
- матывацыйны ліст (1 старонка, альбо 300-400 слоў), у якім кандыдат растлумачыць, чаму ён / яна жадае ўдзельнічаць, які папярэдні досвед ён / яна мае, як гэтае навучанне зможа дапамагчы для будучага кар’ернага развіцця;
- копіі транскрытаў на ангельскай (можна незавераны варыянт), дыплом аб вышэйшай адукацыі і акадэмічныя поспехі;
- 1 пашпартны фотаздымак;
- акадэмічнай эсэ (1300-1500 слоў) на адну з абраных тэмаў:
– Мае тры бачанні будучыні знешняй палітыкі ЗША;
– Еўропа пасля Брэксіту;
– Новые міжнароднае ўрэгуляванне для Бліжняга Ўсходу;
– Куды ідзе Ўсходняе партнёрства.
Падаць заяўку можна анлайн. Пасля гэтага кандыдатаў з шорт-ліста запросяць на скайп-інтэрв’ю.
Фінансавыя ўмовы
Стыпендыя пакрывае выдаткі на навучанне і прадугледжвае штесяцовыя выплаты памерам 450 еўра. Стыпендыятам аплочваюцца выдаткі на пражыванне, медацынскае страхаванне, кошт візы. Выдаткі на праезд да Таліну не вяртаюцца.
З дадатковымі пытаннямі можна звяртацца на kristiinamaria.ploom@edk.edu.ee.
Падрабязнасці тут.