Вікі-Летнік: далучайся!

Незабыўны тыдзень у коле аднадумцаў і ініцыятыўных людзей ужо чакае на вас! Адчуваеце, што маеце патэнцыял пісаць/рэдагаваць/канструктаваць Вікіпедыю? Тады вас запрашаюць на Вікі-Летнік 2017!

Калі: 11-17 ліпеня 2017 года.
Дзе: Беларусь

Каманда Фаланстэра (falanster.by) сумесна з Вікі-супольнасцю ладзіць Вікі-Летнік’2017 – мерапрыемства для тых, хто хоча як мага больш даведацца пра Вікіпедыю, марыць стаць актыўным рэдактарам і жадае развіваць веды пра Беларусь і беларусаў.

Прырода будзе натхняць, дасведчаныя выкладчыкі падзеляцца карыснымі парадамі, правядуць майстар-класы па напісанні артыкулаў, стварэнні шаблонаў і выкарыстанні адкрытых ведаў.

Умовы:

  • запрашаюцца як дасведчаныя вікіфікатары, так і і навічкі, якія толькі робяць першыя крокі ў свеце Вікіпедыі;
  • арганізацыйны унёсак за ўдзел у праекце: 20 рублеў  – для шкаляроў і 30 – для студэнтаў, 40 рублёў – астатнім зацікаўленым (пры ўмовах папярэдняй працы з Вікіпедыей);
  • перавага пры выбары ўдзельнікаў надаецца дзяўчатам.

Галоўная мэта Летніку – паскарэнне і ўдасканаленне абмену арганізацыйнымі, сацыяльнымі і тэхнічнымі ведамі паміж актыўнымі вікі-пачаткоўцамі і вікіпедыстамі з досведам.

Падчас Летніка ўдзельнікі даведаюцца пра тое, як напісаць добры артыкул, як правесці вікі-майстар-клас, якое месца займае “адкрытая культура” ў спісе прыярытэтаў Вікі-сучаснасці, як стварыць шаблон ці бота і шмат іншых карысных і цікавых рэчаў.

Для таго каб далучыцца, неабходна, каб вы былі актыўным удзельнікам Вікіпедыі і рабілі нешта з пералічанага спіса:

  • пісалі артыкулы з нуля і папаўнялі ўжо існуючыя;
  • рабілі фота і дадавалі іх на Wiki Commons і ў артыкулы;
  • выпраўлялі арфаграфічныя памылкі за іншымі;
  • перакладалі тексты.

Не лічыце сябе вікі-сведкай? Гэта не праблема – проста рэгіструйцеся ў Вікіпедыі і пачынайце працаваць з ёй. Дасылайце свой нік або запыт на пошту falanster.by@gmail.com або проста шарце свае артыкулы пад тэгам #япішуўвікіпедыю.

Таксама запаўняйце анкету – Фаланстэр звяжацца з найбольш актыўнымi ўдзельнiкамi па пошце цi ў сацсетках Вконтакте цi Facebook i запросяць на Летнiк.

Дэдлайн – 5 чэрвеня 2017 года.