16-20 кастрычніка ў Гішпаніі адбудзецца трэнінг “EMPOWERING GIRLS: Jump in international youth work”.
Галоўны фокус праграмы – праца з маладымі жанчынамі, якія займаюцца моладзевай працай або выкладчыцамі, якія хацелі б пачаць працаваць на міжнародным узроўні, але маюць патрэбу ў падтрымцы і разуменні таго, што гэта значыць. Актыўнасці будуць падтрымліваць развіццё кампетэнцый і ўсведамленне унутранай патрэбы пачынаць гэты шлях.
Навучанне будзе засяроджана на наступных тэмах:
- самастойнае пашырэнне правоў і магчымасцяў;
- вызначэнне выклікаў, з якімі сутыкаюцца маладыя жанчыны у пачатку сваёй міжнароднай працы;
- інструменты для вызначэння будучых крокаў.
Галоўная мэта трэнінгу – узмацненне маладых жанчын і забяспечванне іх інструментамі для старту ў міжнароднай моладзевай працы.
Мэтавая група:
- маладыя жанчыны, якія працуюць з моладдзю;
- маладыя жанчыны-трэнеркі;
- моладзевыя работнікі, якія хацелі б развіць навыкі і кампетэнцыі для пашырэння правоў і магчымасцяў іншых маладых дзяўчат.
Дэдлайн – 24 ліпеня. Праект фінансуецца Erasmus + Youth in Action Programme, абраным кандыдатам пакрываюцца ўсе выдатнкі. Даведацца падрабязней і падаць заяўку можна па спасылцы.