14-18 чэрвеня ў Бычках на радзіме Васіля Быкава адбудзецца моладзевы летнік.
Да ўдзелу запрашаецца моладзь ад 18 да 30 гадоў.
Удзельнікі змогуць сумясціць супольную працу, навучанне і адпачынак: папрацуюць над аднаўленнем школы пісьменніка, паслухаюць лекцыі і выступленні беларускіх бардаў.
За будынкам школы Васіля Быкава зараз даглядае грамадскасць Віцебшчыны, а валанцёры працуюць над яе аднаўленнем. Да важнай справы спрычыняцца і ўдзельнікі летніка.
Кожны дзень іх таксама чакаюць лекцыі, канцэрты, гульні, творчыя сустрэчы пад адкрытым небам.
Летась перад удзельнікамі летніка выступалі Уладзімір Арлоў, Алесь Пушкін, Валярына Кустава, Аляксандр Лукашук ды іншыя грамадскія і творчыя дзеячы.
Фінансавыя ўмовы
Арганізатары забяспечваюць праезд і харчаванне удзельнікаў. Пражываць яны будуць у намётах на тэрыторыі сядзібы.
Удзельнікам трэба запоўніць анкету да 10 чэрвеня.
Дадатковыя інфармацыя па е-адарсе AITButsefal@gmail.com.