Міжнародная праграма Global Good Fund Fellowship запрашае маладых прадпрымальнікаў на стажыроўку.
Працягласць стажыроўкі – 12 месяцаў. Яе мэта – падтрымаць маладых прадпрымальнікаў з усяго свету.
Арганізатары прапануюць настаўнітва ад дасведчаных ментараў, рэсурсы для кіравання і ацэнкі, магчымасці новых знаёмстваў, досвед і фінансавую падтрымку.
Кожны ўдзельнік ці ўдзельніца праграмы атрымаюць грант у памеры 10 000 даляраў. Сродкі могуць выдаткоўвацца на развіццё лідарскага патэнцыялу з асаблівым акцэнтам на практычнае навучанне.
Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак:
- мець прадпрыемства, якому не менш за 1 год;
- акрамя прадпрымальніка, на гэтым прадпрыемстве павінен працаваць яшчэ хаця б адзін супрацоўнік;
- кандыдат ці кандыдатка павінны кіраваць сваім прадпрыемствам поўны працоўны дзень;
- быць ва ўзросце маладзейшым за 40 гадоў і абгрунтаваць неабходнасць навучання ў дадзенай праграме;
- кандыдаты не павінны ў сапраўдны момант атрымліваць падтрымку або настаўніцтва;
- кандыдат ці кандытака павінны займаць пасаду, на якой маюць права прымаць рашэнні.
Адбор кандыдатаў праходзіць у некалькі этапаў:
- заяўка;
- дэталёвая справаздача;
• Частка А – відэаролік, прысвечаны матывацыі для развіцця вашага прадпрыемства; місія і мэты вашага прадпрыемства, чаму ваша прадпрыемства – унікальнае (прычыны) і скіравана на вырашэнне спецыфічных праблем больш за іншыя прадпрыемствы;
• Частка В – пісьмовае апісанне лідарства, прадпрыемства і сацыяльнага ўдзеяння; - сумоўе.
Фіналісты будуць абраныя ў снежні 2017.
Дэдлайн – 30 снежня 2017 года.
Паводле by.odb-office.eu