Задзіночанне Беларускіх Студэнтаў запрашае апантаную беларускую моладзь на летнік Летнік “Усё будзе ЗБС!”.
Летнік “Усё будзе ЗБС!” – гэта 3 дні на свежым паветры ў асяроддзі актыўнай моладзі краіны.
Калі: 30 чэрвеня – 2 ліпеня 2017 года.
Мэта летнік – пашырэнне нефармальнай адукацыі па методыцы “роўны навучае роўнага”. Актывісткі і актывісты ЗБС будуць самастойна праводзіць усе часткі праграмы, тым самым заахвочваючы моладзь да адказнага, актыўнага і карыснага адпачынку.
На летніку цябе чакаюць:
- знаёмства з методыкай форум-тэатра, напісанне сцэнароў па хвалюючых тэмах, якія абіраюць самі ўдзельнікі;
- пашырэнне светапогляду і замена светаўспрымання;
- яркія размовы з неардынарнымі людзьмі з усёй краіны;
- магчымасць падзяліцца сваімі ведамі і навыкамі з іншымі ўдзельнікамі;
- лагерная рамантыка: намёты, вогнішча, зоркі, песні…
- зарад пазітыва для развіцця і змен!
Летнік ЗБС – гэта месца, свабоднае ад дыскрымінаціі і непавагі. Агульнымі арганізатарскімі сіламі і намаганнямі будзе створана адкрытая і свабодная прастора для ўсіх удзельніц і ўдзельнікаў.
Пра месца правядзення будуць паведамлены толькі абраныя удзельніцы і ўдзельнікі, але арганізатарскі бок можа запэўніць, што гэта будзе гістарычнае і маляўнічае месца ўдалечы ад шумных гарадоў.
Фінансавыя ўмовы
Кошт удзелу складае 20 BYN. Сюды ўваходзіць даезд у абодва бакі з Мінска, харчаванне, уся праграма. Удзельніца / удзельнік самастойна забяспечвае сябе спальнікам і дыванком.
Для ўдзелу трэба запоўніць анкету да 15 чэрвеня.