Штогод Польскі інстытут прапануе магчымасць бясплатна вывучаць польскую мову. Прыём заявак пачынаецца 1 чэрвеня.
Анкета для падачы заявы будзе даступная толькі ў перыяд набору.
Калі: 2017-2018 і 2018-2019 навучальны год.
Дзе: Мінск.
Правілы правядзення набору слухачоў на бясплатныя двухгадовыя курсы польскай мовы для дарослых.
Прыём заяў на курсы адбываецца адзін раз на год — у чэрвені. Набор праводзіцца на конкурснай аснове на падставе дасланай заявы адпаведнага ўзору.
Анкета-заява даступная анлайн на сайце Польскага Інстытута ў Мінску толькі ў перыяд правядзення набору. Да разгляду прымаюцца анкеты, запоўненыя выключна анлайн на сайце. Анкеты, дасланыя іншым шляхам, разглядацца не будуць.
Набор на першы і другі год навучання праводзіцца адначасова. На першы год навучання прымаюцца заявы ад кандыдатаў з нулявым і нізкім узроўнем валодання польскай мовай, на другі год навучання — ад кандыдатаў з сярэднім і высокім узроўнем валодання польскай мовай.
Падаваць заяву на ўдзел у конкурсе можа кожны грамадзянін Рэспублікі Беларусь, а таксама грамадзяне іншых краін, што стала пражываюць на тэрыторыі Беларусі, ва ўзросце ад 18 год.
Асобы, якія паспяхова скончылі курсы ў мінулыя гады або былі адлічаны з курсаў па пэўных прычынах, не могуць больш падаваць заяву на курсы.
Вынікі набору будуць вядомыя ў верасні — на сайце Польскага Інстытута будзе апублікаваны спіс залічаных слухачоў.
Правілы правядзення заняткаў
Заняткі праходзяць у Мінску, Магілёве, Віцебску, Маладзечна.
Навучальны год на курсах пачынаецца ў кастрычніку бягучага года і заканчваецца ў траўні наступнага года.
Поўны курс навучання доўжыцца 2 гады (вывучэнне польскай мовы з “нуля”).
Заняткі адбываюцца 2 разы на тыдзень, толькі ўвечары (звычайна пачатак а 19-ай гадзіне), толькі ў буднія дні. Дакладны расклад і месца правядзення заняткаў устанаўліваюцца непасрэдна перад пачаткам навучальнага года. Інфармацыю пра пачатак заняткаў і расклад залічаныя на курсы слухачы атрымаюць ад выкладчыкаў праз пададзены ў анкеце-заяве электронны адрас у канцы верасня.
Працягласць заняткаў — 2 акадэмічныя гадзіны / 90 хвілін. Заняткі праводзяцца адпаведна з календаром агульнадзяржаўных святочных дзён Рэспублікі Польшча і Рэспублікі Беларусь. Калі заняткі выпадаюць на святочны дзень, то яны ў гэты дзень праводзяцца і не пераносяцца на іншы дзень.
Кожная група налічвае 25-30 чалавек.
Абавязковым для кожнага ўдзельніка з’яўляецца наведванне заняткаў згодна з раскладам у групе. Прапусціць заняткі па ўважлівай прычыне можна загадзя папярэдзіўшы пра гэта выкладчыка. Пры пропуску больш за 30% заняткаў без уважлівай прычыны слухач будзе адлічаны з курсаў без магчымасці аднаўлення.
У выпадку, калі па аб’ектыўных прычынах слухач мусіць прыпыніць наведванне заняткаў, можа прадастаўляцца акадэмічны адпачынак. Кожная справа разглядаецца індывідуальна.
Навучанне на курсах бясплатнае для ўсіх залічаных слухачоў. Навучанне праводзіцца па падручніках з серыі „POLSKI krok po kroku” з выкарыстаннем дадатковых матэрыялаў з іншых крыніц.
Кожны ўдзельнік абавязаны набыць падручнікі для заняткаў за ўласны кошт. Заканчваецца навучанне на курсах напісаннем абавязковай выніковай працы.
Слухачам, што паспяхова прайшлі навучанне, выдаецца пасведчанне аб вывучэнні польскай мовы на курсах, арганізаваных Польскім Інстытутам у Мінску (без вызначэння ўзроўню валодання мовай).