Праграма культурнага мэнэджмэнту Visegrad Academy шукае ўдзельнікаў з Беларусі.
Visegrad Academy – унікальная адукацыйная праграма, заснаваная на супрацоўніцтве асацыяцыі Villa Decius Association (Кракаў) і асацыяцыі Marcel Hicter Association (Брусель), партнёраў.
Да ўдзелу запрашаюцца мэнэджары культуры з грамадскіх і прыватных арганізацый і ўстаноў. Працягласць навучання на праграме – 1 год. Працоўная мова – ангельская.
Курс складаецца з 2 частак:
- 6 – 13 верасня 2017 – сесія ў Славаччыне (Браціслава); верасень 2017 – сакавік 2018 – практычная праца ў роднай краіне ўдзельніка;
- 17 – 24 сакавіка 2017 – сесія ва Ўкраіне (Львоў); сакавік – травень 2018 – практычная праца ў роднай краіне ўдзельніка / ўдзельніцы.
- 27 – 30 траўня 2018 – фінальная сесія і семінар у Польшчы (Кракаў).
Для ўдзелу ў праграме будуць абраныя 20 прафесіяналаў з 10 краін, у тым ліку з Беларусі. Дзякуючы курсу ўдзельнікі і ўдзельніцы змогуць развіць навыкі кіравання, неабходныя як для супрацоўніцтва, так і для правядзення рэформаў у сваіх родных краінах.
Фінансавыя ўмовы
Асноўныя выдаткі праграмы аплочваюцца арганізатарамі і партнёрамі. Кожны ўдзельнік / удзельніца або арганізацыя, у якой ён / яна працуе, мусяць аплаціць транспартныя выдаткі, медыцынскую страхоўку і візу. Арганізатары дапамогуць з атрыманнем апошняй.
Каб прыняць удзел у праграме, неабходна да 15 чэрвеня 2017 года зарэгістравацца на сайце і запоўніць заяўку.
Падрабязную інфармацыю глядзіце па спасылцы.