Важнейшымі складнікамі забеспячэння правоў чалавека з’яўляюцца не толькі дзейнасць дзяржаваў ды міжнародная супраца, але і сацыяльныя змены. У дэмакратычных краінах яны прывялі да з’яўлення новых сацыяльных практык і інстытутаў. Аднак і дыскрымінацыя, і стэрэатыпы працягваюць існаваць ва ўсіх краінах свету, да таго ж у абвостраным глабалізацыяй выглядзе. Гэты фаткт кажа пра неабходнасць новага погляду на сацыяльнае ўладкаванне навогул, патрабуючы трансфармацый на аснове паняцця і практыкі інклюзіі.
Арганізатары другога інтэрактыўнага праекта ECLAB “Забараніць немагчыма(е)” запрашаюць сфакусаваць увагу на праблеме сацыяльнага ўключэння ў Беларусі. З аднаго боку, яны прапануюць паразмаўляць пра тое, што вызначаецца ў Беларусі як палітычна, сацыяльна і культурна непрыймальнае і якім чынам яно на гэтай падставе выключаецца і забараняецца. З іншага боку, сумесна з глядачкамі і гледачамі яны хочуць адшукаць тыя стратэгіі і сродкі, якія б дазволілі адказаць на забароны з дапамогай практык уключэння.
Да абмеркавання выносяцца наступныя пытанні: якія групы ў Беларусі пакутуюць ад недахопу інклюзіі і з якіх нагодаў? Чаму многія формы гвалту застаюцца нябачнымі і як гэта выправіць? Якія стэрэатыпы ўплываюць на наша разуменне сацыяльнага гвалту, прыніжэння і дыскрымінацыі? Што мы мы можам супрацьпаставіць ім на ўзроўні індывідуальных і калектыўных дзеянняў?
“Забараніць немагчыма(е)” – гэта інтэрактыўны праект, які прапаноўвае наведніцам і наведнікам выставы забыцца на ролі пасіўных назіральнікаў і актыўна ўключыцца ў стварэнне арт-аб’ектаў, а таксама прыняць удзель у абмеркаванні інклюзіўнага і талерантнага грамадства.
Куратарская група: Аксана Жгіроўская, Вольга Шпарага, Валянціна Мароз, Аляксей Братачкін.
Каардынатарка праекта: Аксана Жгіроўская, сукіраўнічка канцэнтрацыі «Сучаснае мастацтва і тэатр» ECLAB
Працоўная група: студэнткі і студэнты, выпускніцы и выпускнікі, выкладчыцы і выкладчыкі ECLAB.
Уваход на ўсе мерапрыемствы вольны. Час працы выставы: 12:00-21:00
9 чэрвеня, пятніца
19.00. Адкрыццё праекта
19.30. Прэзентацыя ECLAB-2017/2018
10 чэрвеня, субота
17.00. Нябачнасць ЛГБТ+ у гарадской прасторы: вопыты і спробы пераадолення. Інтэрактыўная лекцыя ўкраінскай даследчыцы Надии Чушак пра супярэчлівыя працэсы станаўлення ЛГБТ+ ідэнтычнасцяў у постсацыялістычнай гарадской прасторы, заснаваная на эмпірычным матэрыяле з Украіны і Сербіі.
11 чэрвеня, нядзеля
17.00. Анкацела – ненарматыўнае цела. Лекцыя гендарнай даследчыцы Алены Агарэлышавай пра тое, як рак грудзей з выключна медыцынскай тэмы стаў прадметам публічных дыскусій, што прывяло да зменаў уяўленняў пра нарматыўнасць жаноцкай цялеснасці.
12 чэрвеня, панядзелак
19.00. Што мы ведаем пра хатні гвалт? Лекцыя і дыскусія з пошукам адказаў на пытанні, што замінае распазнаваць сямейны гвалт і якія рэальныя маштабы праблемы ў Беларусі.
Мадэратаркі: Вольга Гарбунова (кіраўніца крызіснага цэнтра для жанчын і дзяцей «Радзіслава»), Аксана Жгіроўская (ECLAB).
13 чэрвеня, аўторак
18.30. «А калі гэта каханне?» – савецкі фільм-дыспут пра штодзённы гвалт.
Прагляд і абмеркаванне сацыяльнай драмы Ю. Райзмана 1962 года пра першае каханне і спецыфіку савецкага школьнага і хатняга выхавання.
Каментары і мадэрацыя дыскусіі – Вольга Раманова (ECLAB).
14 чэрвеня, серада
19.00. Гісторыя ХХ стагоддзя ў школьных падручніках Беларусі. Прэзентацыя даследвання Цэнтра публічнай гісторыі ECLAB. Як у беларускіх школьных падручніках сёння расказваецца пра траўматычныя вопыты ХХ стагоддзя? Як там прадстаўлены дзяржава, сацыяльныя групы і пэўныя асобы? Пра даследванне распавядзе кіраўнік Цэнтра Аляксей Братачкін.
15 чэрвеня, чацвер
19.00. Уявіць прыймальнае грамадства: ад эмпатыі да інклюзіі. Лекцыя Вольгі Шпарагі (ECLAB) пра тое, як узнікла і з якімі ідэямі звязана паняцце інклюзіі. Чаму паняцце «прыймальнае грамадства» выкарыстоўваць прадуктыўней за «здаровае грамадства»? Як інклюзія звязана з эмпатыяй? Што стаіць за непатэрналісцкай ідэяй справядлівасці?
17 чэрвеня, субота
18.00. Схованка. Дакументальны спектакль пра сямейны гвалт, основай для якога сталі інтэрв’ю з жанчынамі, якія сталі яго ахвярамі. Рэжысэрка – Валянціна Мароз, кампазіцыя тэксту – драматург Канстанцін Сцешык, інтэрв’юеры, акцёры і акторкі – студэнткі і студэнты канцэнтрацыі «Сучаснае мастацтва і тэатр» ECLAB.
19.00. Схованка: паміж мінулым і будучыняй. Дыскусія пра спектаклі і праблемы сямейнага гвалту. Мадэратаркі: Вольга Гарбурнова (“Радзіслава) і Валянціна Мароз (ECLAB).
18 чэрвеня, нядзеля
Выстава працуе да 18.00.
Падзея ў Facebook
Партнэры праекта: Культ. цэнтр «Корпус», ОО «Радзіслава», квір-фестываль DOTYK, адукацыйны партал Адукацыя.Інфо, праект MAKEOUT, культурніцкая кампанія «Будзьма беларусамі!», анлайн-часопіс «Культпросвет», платформа перфарматыўных практык «зЕрне», Агенцтва соцыяльных навінаў, партал Relax.by, кафэ «Культура».