“Беларуская асацыяцыя клубаў ЮНЭСКА” ды Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік “Нясвіж” запрашаюць у валанцёрскі летнік “Спадчына Радзівілаў-2017”.
Калі: 5-14 ліпеня 2017 года.
Дзе: Нясвіж.
Мэта: паляпшэнне экалагічнай абстаноўкі ў парку Альба, асяродак для навучання мультыплікатарскім навыкам на мясцовым узроўні.
Профіль удзельнікаў: 20 маладых лідараў клубаў ЮНЭСКА ды іншых аб’яданняў з беларускіх рэгіёнаў ва ўзросце 16-25 гадоў, якія будуць адабраныя паводле матывацыі і досведу.
Летнік будзе складацца з 4 блокаў:
- Практычны (валанцёрская праца ў парку Альба)
- Адукацыйны (трэнінгі ды майстар-класы);
- Культурніцкі (экскурсіі, творчыя вечарыны);
- Спартовы (гульні ды спартовыя актыўнасці).
Заяўка: запаўняецца анлайн да 18 чэрвеня 2017. Вынікі адбору будуць вядомыя 21 чэрвеня.
Кошт удзелу: 25 рублёў
Кантакты менеджараў праекта:
Аляксандр Аляксееў, +375 (29) 164-11-85, aliakseyeuas@gmail.com
Арцём Шапавалаў, +375 (29) 314-55-90, shipikys@gmail.com