Грамадская культурніцкая кампанія “Будзьма беларусамі!” і Цэнтр даследавання грамадскага кіравання “СІМПА” запрашаюць да ўдзелу ў чарговай сустрэчы прэс-клуба журналістаў і актывістаў Мінскага рэгіёна, якая адбудзецца 10 чэрвеня ў Мінску (13:00-17:00).
Што адбываецца па-за МКАДам? Як актывістам зацікавіць прэсу сваімі кампаніямі, а журналісту ўбачыць сярод мноства падзеяў сацыяльна значную з’яву, каб разам выклікаць шырокі рэзананс у грамадстве? На сустрэчы прэс-клуба абмяркуюць гэтыя ды іншыя лакальныя праблемы, а таксама паспрабуюць знайсці кропкі эфектыўнага супрацоўніцтва.
Поспехамі і памылкамі, парадамі і “фішкамі” падзеляцца і падкажуць шляхі эфектыўнага супрацоўніцтва тыя, хто мае за плячыма не адзін паспяховы прыклад такога супрацоўніцтва.
Сярод выступоўцаў будуць:
- Сяргей Сахараў (Мінск), галоўны рэдактар інтэрнэт-часопіса пра Мінск CityDog.by;
- Зоя Хруцкая (Маладзечна), загадчык аддзела інфармацыі “Рэгіянальнай газеты”, старшыня маладзечанскай філіі БАЖ;
- Вікторыя Капская (Слуцк), журналістка газеты “Інфа-кур’ер”;
- Алена Аўтушка (Барысаў), грамадская актывістка і журналістка, старшыня Барысаўскай жаночай грамадскай арганізацыі “Правінцыя”.
Да ўдзелу запрашаюцца актыўныя грамадзяне, журналісты дзяржаўных і недзяржаўных сродкаў масавай інфармацыі, блогеры, кіраўнікі НДА, адміністратары гарадскіх паблікаў у сацыяльных сетках, SMM менеджары, арганізатары грамадскіх ініцыятыў і кампаній, фрылансеры.
Удзел у прэс-клубе бясплатны, але неабходна папярэдняя рэгістарацыя да 9 чэрвеня (14:00). Зарэгістраваныя ўдзельнікі атрымаюць далейшую падрабязную інфармацыю пра мерапрыемства.
Па дадатковую інфармацыю звяртайцеся да каардынатаркі кампаніі “Будзьма беларусамі!” па Мінскім рэгіёне Святланы Чакушкі: + 37529 712-18-03, spchakushka@gmail.com.