Асацыяцыя дадатковай адукацыі і асветы ў межах праграмы “Вучыцца, каб дзейнічаць” аб’яўляе вакансію менеджара Рэгіянальнага рэсурснага цэнтру па развіцці дадатковай адукацыі ў Гродна.
Абавязкі:
- распрацоўка плана дзейнасці Рэгіянальнага рэсурснага цэнтру дадатковай адукацыі дарослых у Гродна (РЦ);
- распрацоўка стратэгіі развіцця дадатковай і нефармальнай адукацыі ў Гродненскім рэгіёне;
- прадстаўленне магчымасцяў выскарыстання рэсурсаў РЦ арганізацыям-чальцам Асацыяцыі дадатковай адукацыі і асветы (АДАіА), іншым правайдарам паслуг дадатковай адукацыі дарослых у Гродна;
- падрыхтоўка і правядзенне сустрэч для правайдараў паслуг дадатковай адукацыі дарослых у Гродненскім рэгіёне;
- падрыхтоўка і правядзенне адукацыйных мерапрыемстваў (праграм) для насельніцтва і прадстаўнікоў мясцовых ды рэгіянальных арганізацый грамадзянскай супольнасці ў Гродна;
- далучэнне да працы РЦ прадстаўнікоў сяброўскіх арганізацый і рэгіянальных партнэраў АДАіА з ліку дзяржаўных, камерцыйных і некамерцыйных арганізацый, якія працуюць у сферы дадатковай адукацыі дарослых у Гродна;
- удзел у інфармацыйным напаўненні партала http://edu.adukatar.net (размяшчэнне анонсаў мерапрыемстваў, якія ладзяцца РЦ у Гродна, распаўсюджванне інфармацыі пра партал у Гродненскім рэгіёне);
- падрыхтоўка штомесяцовых справаздач па дзейнасці РЦ;
- распаўсюджванне інфармацыі пра РЦ у Гродненскім рэгіёне;
- удзел у сустрэчах і праграмах АДАіА, мерапрыемтсвах каманды праекта.
Патрабаванні:
- вышэйшая адукацыя;
- досвед працы ў галіне дадатковай (нефармальнай) адукацыі не меньш за 2 гады;
- высокая якасць працы, своечасовасць яе выканання;
- стрэсаустойлівасць і камунікабельнасць;
- імкненне да прафесійнага развіцця.
Плануемы тэрмін працы: 1 ліпеня 2017г. – 31 студзеня 2018г. з перспектывай падаўжэння. Графік працы: няпоўны працоўны дзень (20 гадзін на тыдзень).
Для запрашэння на сумоў’е патэнцыйным кандыдатам і кандыдаткам неабходна не пазней за 12:00 20 чэрвеня 2017г. адаслаць сваё рэзюмэ і суправаджальны ліст на электронную пошту katya.mikacyova@gmail.com з тэмай ліста “Конкурс вакансій”. Вітаюцца рэкамендацыйныя лісты. Усе адабраныя кандыдаты будуць запрошаныя на сумоў’е да 28 чэрвеня 2017г.
Па ўсіх пытаннях можна звяртацца да каардынатаркі праекта Кацярыны Мікачавай па тэлефоне +375 29 318 77 18 альбо электроннай пошце katya.mikacyova@gmail.com