Чэская няўрадавая арганізацыя “Грамадзянская Беларусь” абвяшчае чарговы конкурс на доўгатэрміновую трэнерскую падтрымку ініцыятыў-пачаткоўцаў і прапаноўвае досвед ды практыку лепшых няўрадавых арганізацый Чэхіі, Беларусі і краін Цэнтральнай Еўропы.
Арганізацыя не ставіць на мэце толькі фінансавую падтрымку лакальных ініцыятыў. Прыярытэтам з’яўляецца прафесійны рост ініцыятываў і паляпшэнне якасці іх дзейнасці, таму “Грамадзянская Беларусь” прапаноўвае:
- дыягностыку;
- вызначэнне моцных і слабых бакоў ініцыятывы групы;
- індывідуальны план.
Кожная група распрацуе свой план працы развіцця на пэўны перыяд. План можа ўключаць у сябе серыю адукацыйных мерапрыемстваў, неабходных для развіцця ініцыятывы і павышэння яе эфектыўнай дзейнасці (трэнінгі, семінары, кансультацыі); рэалізацыю міні-праекта, стажыроўкі ў Чэхіі. Актыўныя і паспяховыя ўдзельнікі праекта пазнаёмяцца з чэшскімі лакальнымі ініцыятывамі ды іх досведам працы.
Удзельнікамі праграмы не змогуць стаць: спартовыя аб’яднанні, актыўныя палітыкі, людзі ці групы, галоўнай задачай якіх з’яўляецца распаўсюджванне рэлігіі, удзельнікі падобных праграмаў, якія рэалізуюцца паралельна ці ўжо маюць фінансаванне сваіх праектаў.
Каб заявіць пра сваю зацікаўленасць у супрацоўніцтве з “Грамадзянская Беларусь”, неабходна да 25 чэрвеня 2017 года даслаць свае кантакты (назву ініцыятывы, рэгіён, е-пошту, тэлефон) на электронны адрас info@civicbelarus.eu.