SALTO запрашае моладзь з усёй Еўропы на канферэнцыю, каб абмеркаваць ролю моладзевай працы ў справе недапушчэння гвалтоўнага экстрэмізму.
Калі: 27 лістапада – 1 снежня 2017 года.
Дзе: Мальта.
Да ўдзелу запрашаюцца моладзевыя работнікі, моладзевыя лідары, грамадскія лідары, даследчыкі, прадстаўнікі НДА, якія займаюцца пазначанай тэмай.
Патрабаванні да кандыдатаў:
- мець досвед працы па тэме;
- працаваць з моладдзю;
- быць матываваным да працы над стратэгіяй;
- добра валодаць ангельскай мовай.
Канферэнцыя – частка доўгатэрміновага праекту SALTO, скіраванага на тое, каб не дапусціць гвалту і радыкалізацыі цяпершаняга і будучых пакаленняў.
Канферэнцыя прадставіць магчымасць для таго, каб абмеркаваць лепшыя практыкі ў моладзевай працы як метадзе папярэджвання гвалтоўнай радыкалізацыі моладзі, зладзіць дыскусію наконт стратэгіі па гэтым пытанні, а такама пачне яе распрацоўку.
Фінансавыя ўмовы
Усе выдаткі на пражыванне, харчаванне, траспарт і візу аплочваюцца арганізатарамі. Адзінае, абраныя ўдзельнікі мусяць зрабіць унёсак, адрозны ў залежнасці ад краіны. Даведацца пра яго памер можна з сваёй нацыянальнай агенцыі (для беларусаў – яна знаходзіцца ў Варшаве).
Дэдлайн – 1 верасня 2017 года.
Спампаваць заяўку і даведацца больш інфармацыі можна тут.