Center for Euroinitiatives ладзіць трэнінг для моладзевых работніках па інтэграцыі маладых людзей, якія з’яўляюцца уцекачамі альбо вымушанымі мігрантамі.
Калі: 17-24 ліпеня 2017 года.
Дзе: Сумы, Украіна.
Мэта міжнароднага трэнінгу — дапамагчы маладым лідарам і моладзевым работнікам, трэнер(к)ам і адукатар(к)ам даведацца, што яны могуць зрабіць для інтэграцыі маладых ўцекачоў у мясцовыя супольнасці.
Удзельнікі змогуць:
- выявіць праблемы, якія паўсталі перад супольнасцямі Еўропы ў сувязі з міграцыяй і бежанствам;
- даведацца пра метады, якія могуць быць выкарыстаны дзеля дапамогі маладым уцекачам і вымушаным мігрантам інтэгравацца ў мясцовыя супольнасці;
- стварыць лакальныя праекты, якія накіраваны на інтэграцыю маладых людзей;
- садзейнічаць міжнароднаму супрацоўніцтву ў галіне моладзевай працы.
Патрабаванні да кандыдатаў:
- паходзіць з Арменіі, Беларусі, Даніі, Францыі, Грузіі, Італіі, Украіны альбо Вялікабрытаніі;
- добрае валоданне ангельскай мовай (працоўная).
Фінансавыя ўмовы
Удзел у мерапрыемстве бясплатны. Арганізатары пакрываюць 100% выдаткаў удзельнікаў.
Дэдлайн падачы заяўкі — 25 чэрвеня 2017 года.
Больш падрабязнасцей па спасылцы.