“Рух за Свабоду” распачынае прыём заявак на летнюю школу “Блізкая ўлада”.
Калі: 15-21 ліпеня 2017 года.
Дзе: Беласток, Польшча.
Падчас летняй школы ўдзельнікі і ўдзельніцы:
- пазнаёмяцца з асаблівасцямі працы мясцовага самакіравання Польшчы і Беларусі, механізмамі правядзення кампаній вырашэння мясцовых праблем;
- паспрабуюць сябе ў ролі мэраў падчас дзелавой гульні;
- сустрэнуцца з кіраўніцтвам Беластоку, з прадстаўнікамі беларускага нацыянальнага асяродку на Беласточчыне;
- пагутараць з палітолагамі, эканамістамі, журналістамі, палітыкамі з Беларусі і Польшчы.
Патрабаванні да ўдзельнікаў:
- узрост ад 18 да 30 гадоў;
- жаданне даведацца пра механізмы прыняцця рашэнняў на мясцовым узроўні, пра адрозненні паміж сістэмамі самакіравання ў Беларусі і Польшчы альбо жаданне паспрабаваць сябе ў якасці кандыдата/кі ў дэпутаты на мясцовых выбарах-2018.
Фінансавыя ўмовы
Арганізатары Школы бяруць на сябе аплату праезду, пражывання і дапамогу ў візавай падтрымцы.
Студэнты і студэнткі Летняй Школы атрымаюць магчымасць наведаць музычны фэст “Басовішча”.
Дэдлайн падачы заяўкі – 25 чэрвеня 2017 года. Вынікі адбору будуць абвешчаны да 1 ліпеня.
Больш падрабязнасцей па спасылцы.