Да 19 ліпеня 2017 года можна падаць заяўку на ўдзел у праграме маладых прафесіяналаў ААН.
Праграма дае магчымасць маладым таленавітым адмыслоўцам пачаць кар’еру ў якасці міжнароднага службоўцы ў Сакратарыяце Арганізацыі Аб’яднаных Нацый. Праграма складаецца з іспыту і розных курсаў прафесійнага развіцця. Іспыт праводзіцца адзін раз на год для грамадзян краін-удзельніц штогадовых трэнінгаў персаналу (спіс абнаўляецца кожны год).
Патрабаванні да кандыдатаў:
- быць грамадзянкай / грамадзянінам адной з краіны-удзельніц;
- мець вышэйшую адукацыю і дыплом першага ўзроўню; спецыяльнасць, пазначаная ў дыпломе, павінна адпавядаць тэматыцы іспыту, які збіраюцца здаваць кандыдат ці кандыдатка;
- узрост – да 32 гадоў;
- вольна валодаць ангельскай і францускай мовамі.
У залежнасці ад набору супрацоўнікаў ААН кандыдаты могуць здаваць адразу некалькі іспытаў. Апісанне абавязкаў і патрабаванняў розняцца ў залежнасці ад рэгіёну.
Больш падрабязную інфармацыю пра ўдзел у праграме можна знайсці па гэтай спасылцы. Задаць пытанне арганізатарам можна з дапамогай адмысловай формы.
Паводле odb-office.eu