Табе блізкая ідэя валанцёрства? Любіш працаваць з людзьмі? Жадаеш набыць новыя кампетэнцыі? Стань ЕВС-валанцёрам ды паедзь у Гдыню!
Гродзенскае грамадскае аб’яднанне “Цэнтр “Трэці сектар” разам з польскім “Цэнтрам супрацы моладзі” шукаюць валанцёраў на два ЕВС-праекты.
Калі: восень 2017 – лета 2018 года.
Дзе: Гдыня, Польшча.
Першы праект будзе праходізць з дзіцячым садку №30 у Гдыні.
Валанцёр будзе працаваць у дзіцячым садку ў Гдыні. Установа мае доўгую гісторыю і багатыя традыцыі. Іх галоўнай мэтай з’яўляецца дапамога здаровым і хворым дзецям у працэсе развіцця ўласных стасункаў са светам, развіццё іх самабытнасці і высокай самаацэнкі, а таксама падрыхтоўка да пачатковай школы.
Валанцёр EVS мае магчымасць свабоднага і паступовага паглыблення ў працу арганізацыі. Прыклады задач для валанцёраў:
- актыўны ўдзел у працы арганізацыі на працягу ўсяго працоўнага дня;
- падтрымка дзяцей-інвалідаў у групе;
- арганізацыя забаваў з дзецьмі;
- догляд за дзецьмі і іх паводзінамі;
- арганізацыя розных тэматычных мерапрыемстваў пад кіраўніцтвам настаўніка;
- прэзентацыя ўласных хобі ці ўласнай краіны і культуры;
- дапамога і арганізацыя івэнтаў;
- арганізацыя забаваў, паказаў, спектакляў, выставаў, навучанне вершам, рэлаксацыйным тэхнікам, роднай мове валанцёра.
Больш інфармацыі можна пачытаць на Еўрапейскім партале.
Другі праект – у доме сацыяльнай дапамогі ў Гдыні
Задачай Дому сацыяльнай дапамогі ў Гдыні з’яўляецца догляд за яго жыхарамі на працягу ўсяго дня і задавальненне іх базавых патрэбаў – жыццёвых і лячэбных, а таксама забеспячэнне падтрымкі ў адпаведнасці з дзеючымі стандартамі, дапамога жыхарам у правільным карыстанні паслугамі аховы здароўя.
Задачы валанцёраў могуць змяняцца залежна ад бягучых патрэбаў:
- выкарыстанне розных відаў тэрапіі: арт-тэрапія, музыкатэрапія, бібліятэрапія і г.д. У гэтай галіне валанцёр можа падтрымліваць розныя мерапрыемствы і тэматычныя групы, арганізуючы, напрыклад, майстэрні, чытанне кніг або танцавальныя класы;
- магчыма рэабілітацыйная падтрымка жыхароў дома;
- таксама, магчыма, арганізацыя можа прапанаваць працу на кухні ці ў агародзе, догляд за кветкамі і дрэвамі.
Больш інфармацыі можна пачытаць на Еўрапейскім партале.
Калі вы зацікаўленыя прыняць удзел у адным з гэтых праектаў, неабходна запоўніць заяўку (для Дзіцячага Садка або для Дому Сацыяльнай Дапамогі) і адправіць па электроннай пошце 3sektaryia@gmail.com да 15 ліпеня з пазнакай “Дзіцячы садок у Гдыні” або “Дом Сацыяльнай Дапамогі ў Гдыні”.