Стажыроўкі па ўсім свеце ад World Youth Alliance

World Youth Alliance прапануе моладзі прайсці стажыроўку ў адным з рэгіянальным прадстаўніцтваў і атрымаць прафесійныя навыкі падчас працы над праектамі арганізацыі.

Мэта стажыроўкі – удасканаліць веды і навыкі, атрыманыя падчас вучобы ва ўніверсітэтах. Усіх практыкантаў будуць суправаджаць ментары – супрацоўнікі арганізацыі.

Стажыроўкі прапануюцца ў рэгіянальных прадстаўніцтвах, якія знаходзяцца ў:

  • Найробі (Кенія);
  • Маніле (Філіпіны);
  • Брусэлі (Бельгія);
  • Мехіка (Мексіка);
  • Бейруце (Ліван);
  • Нью-Ёрку (ЗША).

Напачатку практыканты мусяць прайсці “рэгіянальную стажыроўку”, і толькі пасля – у штаб-кватэры арганізацыі, якая месціцца ў Нью-Ёрку.

Патрабаванні да кандыдатаў

Ідэальны кандыдат мусіць мець моцнае жаданне бараніць і прасоўваць чалавечую годнасць, станоўча ўплываць на грамадства. Таксама з патрабаванняў – ініцыятыўнасці, знаходлівасць, актыўнасць, жаданне вучыцца.

 

Неабходныя дакументы:

  • запоўненая заяўка (заўвага – кожнае рэгіянальнае прадстаўніцтва мае сваю форму заяўкі);
  • CV;
  • 2 рэкамендацыйныя лісты.

Праз 3 тыдні з усімі кандыдатамі звяжуцца арганізатары. Паспяховых кандыдатаў запросяць на сумоўе.

Фінансавыя ўмовы

Арганізатары не аплочваць выдаткі на трансфер і атрыманне візы, але дапамагаць з яе атрыманнем. Некаторыя рэгіянальныя прадстаўніцтвы забяспечваюць стажораў жыллём.

Падрабязнасці – па спасылцы.

 

Дэдлайн – 27 чэрвеня 2017 года.