Выдатная навіна для жыхароў і гасцей Слуцка: Валантэрская Служба “Вясны” запрашае на кінапрагляд! Праваабаронцы прапануць паглядзець фільм «12 раз’юшаных мужчын». Легендарная стужка, якая падымае праблему каштоўнасці чалавечага жыцця ў канцэпцыі практыкі смяротнага пакарання як феномена ў сучасным свеце. Дарэчы, у 2007 годзе гэты фільм быў унесены ў Нацыянальны рэестр фільмаў ЗША.
У сустрэчы прыме ўдзел эксперт па праблеме смяротнага пакарання ў Беларусі і ганаровы праваабаронца ПЦ “Вясна” Андрэй Палуда.
Мерапрыемства будзе ўяўляць сабой ня толькі прагляд фільма на вострую сацыяльную тэму, але і жывую дыскусію. Па традыцыі, наведвальнікаў кінапрагляду запрашаюць на гарбату з прысмакамi.
Дзе: Слуцк, кафэ “Калізей”.
Калі: 22 чэрвеня а 18:00.
Сустрэча ў ВКонтакте. Сустрэча ў facebook.
Уваход вольны!