“Leadership from Inside-out” (11-17 верасня 2017, Венгрыя) – гэта трэнінг для трэнераў, фасілітатараў, моладзевых працаўнікоў і лідараў, адукатараў ды настаўнікаў, якія актыўна працуюць з міжнацыянальнымі/міжкультурнымі групамі і маюць жаданне дапамагаць іншым рэалізаваць свой патэнцыял.
Цягам 5 дзён удзельнікаў чакае інтэнсіўная праграма, якая дапаможа даведацца пра ключавыя лідарскія і культурныя канцэпцыі ды тэорыі (напрыклад, сітуатыўнае лідарства, тэорыя культурных вымярэнняў Хофстэдэ), а таксама пра звязаныя з імі навыкі (назіранне, зваротная сувязь, актыўны слуханне).
Створаныя на трэнінгу умовы і прастора дапамогуць удзельнікам адказаць на шмат персанальных пытанняў:
- Што вызначае мяне?
- Які я лідар? Які ў мяне стыль лідарства?
- Якім лідарам я хачу быць?
- Які ўплыў я маю на іншых?
- Якія ў мяне асабістыя схільнасці?
- Адкуль ідзе крыніца маёй энергіі?
- Як я бачу людзей іншых культур?
- Які ўнесак я раблю ў аб’яднанне народаў свету?
На трэнінгу можна даведацца пра:
- тэорыі і канцэпцыі лідарства;
- што такое вясці ды быць вядомым;
- групавую дынаміку;
- давер сярод чальцоў каманды;
- самаўпэўненнасць і публічныя выступы;
- міжкультурнае навучанне і іншыя карысныя рэчы.
Кошт праграмы:
- 400 € для удзельнікаў, якія маюць аплочваемую працу;
- 360 € для студэнтаў і людзей без аплочваемай працы.
Кошт праграмы пакрывае:
- пражыванне цягам 5 дзён у месцы сусветнай спадчыны UNESCO;
- харчаванне згодна з вашымі патрэбамі;
- арэнду памяшкання для трэніга з матэрыяламі.
Транспартныя выдаткі, візы і страхоўкі удзельнікі аплочваюць самастойна.
Даведацца падрабязнасці ды падаць заяўку можна па спасылцы. Дэдлайн – 20 ліпеня.