26 чэрвеня Кінаклуб MAKEOUT запрашае на закрыццё трэцяга сезону, каб абмеркаваць фемінісцкі дакументальны фільм “Успаміны сэрца, якое раскайваецца” (ЗША, Пуэрта-Рыка, 2016) Сесіліі Альдаронда.
У сваім дакументальным фільме “Успаміны сэрца, якое раскайваецца” (MEMORIES OF A PENITENT HEART, 2016) рэжысёрка Сесілія Альдаронда адкрывае нам таямніцу сямейнай драмы праз выкарыстанне нядаўна знойдзеных хатняга відэаархіва, асабістых лістоў, дзённікавых нататак і па-мастацку адзнятых інтэрв’ю з чальцамі сваёй сям’і.
Гісторыя пра памылкі мінулага і другі шанец для цяперашняга, “Успаміны сэрца, якое раскайваецца” – гэта перасцерагальны аповяд пра нявырашаны канфлік, сфармаваны СНІДам, гэта далікатнае даследаванне таго, як могуць выкарыстоўваць і злоўжываць верай у часы крызісу.
Мовы фільму: ангельская і гішпанская
Субтытры: беларуская мова
Узрост 18+
Уваход вольны, але неабходна зарэгістравацца, даслаўны ліст па адрасе cinema@makeout.by (дашліце вашае імя, колькасць чалавек для рэгістрацыі і нумар тэлефону для сувязі). Ліст з пацверджаннем можа трапіць у “спам”.
Суполка падзеі ў Facebook.