Даследуеце дэмакратыю? Вам у Вашынгтон

Нацыянальны фонд падтрымкі дэмакратыі (NED) прымае заяўкі на ўдзел у стыпендыяльнай праграме Рэйгана-Фасэла.

Праграма Рэйгана-Фасэла – гэта міжнародная праграма абмену, якая дае магчымасць грамадскім актывістам, навукоўцам і журналістам з розных краін правесці пяць месяцаў у Нацыянальным фондзе падтрымкі дэмакратыі (NED) для выканання незалежных даследаванняў праблем у галіне дэмакратыі ў самых розных рэгіёнах свету.

Калі: сакавік-ліпень 2018 года.
Дзе: Вашынгтон, ЗША.

За час праграмы ўдзельнікі і ўдзельніцы змогуць прааналізаваць свой досвед, падзяліцца ім са сваімі калегамі, правесці даследаванні і падрыхтаваць публікацыі, вывучыць і пераняць лепшае з досведу іншых, а таксама ўсталяваць і развіць прафесійныя ўзаемаадносіны ў сетцы грамадскіх актывістаў ва ўсім свеце.

Да ўдзелу ў праграме запрашаюцца прафесіяналы ў галіне дэмакратыі і правоў чалавека, выкладчыкі/выкладчыцы каледжаў і ўніверсітэтаў, даследчыкі/даследчыцы, журналісты/журналісты, пісьменнік/пісьменніцы. Падаць заяўку на ўдзел у праграме можа грамадзянін ці грамадзянка любой краіны.

Патрабаванні:

  • мець зацікаўленасць ў даследаванні палітычнага, сацыяльнага, эканамічнага, юрыдычнага ці культурніцкага аспекту дэмакратычнага развіцця;
  • грамадзянства кандыдатаў не мае значэння;
  • добра валодаць ангельскай мовай.

Фінансавыя ўмовы

Удзельнікам праграмы прадастаўляюцца штомесячная стыпендыя, медыцынская страхоўка і кампенсацыя выдаткаў на авіябілеты ў абодва бакі.

Каб прыняць удзел у конкурсе на стыпендыю, неабходна да 15 кастрычніка 2017 года падаць заяўку.

Падрабязную інфармацыю пра праграму глядзіце па спасылцы.