Еўрапейскі моладзевы парламент запрашае на трэнінгавы кэмп ва Ўкраіне.
Калі: 9-13 жніўня 2017 года.
Дзе: Татарын (Карпаты), Украіна.
Трэнінг будзе складацца з чатырох модуляў:
- Нацыянальны камітэт развіцця;
- EYP кіраўніцтва;
- EYP медыі;
- Праектны мэнэджмент.
Мерапрыемства скіравана на тых “моладзевых парламентарыяў”, якія жадаюць стаць бучымі сябрамі каманды. Мэта трэнінгу – узгадаваць новае пакаленне моладзевых парламентарыяў.
Да ўдзелу запрашаюцца кандыдаты з Украіны, Арменіі, Азербайджану, Беларусі, Грузіі і Расіі, якія пакуль не маюць досведу супрацы з EYP.
Праграма мерапрыемства будзе ўключаць, апроч афіцыйнай часткі, традыцыйныя “кастры” і нацыянальныя вечарыны.
Фінансавыя ўмовы
Унёсак за ўдзел складае 35 еўра. Пражыванне і харчаванне прадастаўляецца бясплатна. Выдаткі на дарогу вяртаюцца ў памеры да 100 еўра.
Калі вы зацікавіліся магчымасцю, тэрмінова пішыце сюды.