Арт-пікнік Freaky Summer Party запрашае на адукацыйную пляцоўку Edutainment, якая аб’яднае вакол сябе прадстаўнікоў крэатыўных індустрый, сучасных прафесій, паспяховых стартапаў ды ўрбаністаў.
Калі: 29-30 ліпеня 2017 года.
Дзе: парк “Дрымлэнд”, Мінск.
Сёлета тэмамі для абмеркавання стануць:
- сямейны бізнэс;
- праца мары;
- міжнародны медыярынак;
- лакальны ландшафт кавярняў і рэстарацый.
Спікеры Edutainment:
- Андрэй Белавешкін “Што рабіць разумнаму чалавеку са сваім здароўем у горадзе?”
- Fredrik Öst “Як нажыць сабе ворагаў і знайсці сяброў: як брэндынг працуе ў крэатыўных індустрыях?”
- Аляксандр Стэльмах “Relax.ua – гісторыя поспеху: беларусы за мяжой”
- Алёна Ўладзімірская “Працадаўца не гатовы запрасіць вас на інтэрв’ю”
- Аляксандр Сцепаноўскі, Таццяна Ігнатоўская “Сям’я і бізнэс. Ці ёсць шанец у сямейнага бізнэсу ў Беларусі?”
- Аляксей Аметаў, Женя Сугак “Ці патрэбен Мінску яшчэ адзін гарадскі часопіс?”
- Дзяніс Вальдэс, Павел Салаўёў, Сяргей Заблоцкі, Павел Крамар “Якім мусіць быць ідэальны “общепит” Мінску?”
Квіткі на Freaky Summer Party каштуюць ад 25 да 35 рублёў.