Разнастайнасць у працы з моладдзю: трэнінгавы курс

Моладзевыя работнікі запрашаюцца на доўгатэрміновы трэнінгавы курс “Managing Diversity”.

Калі: 12 жніўня – 14 кастрычніка 2017 года.
Дзе: Оммэн, Нідэрланды / Ерэван, Арменія.

Асноўныя мэты курсу:

• дапамагчы 26 моладзевым работнікам, адукатарам і трэнерам з праграмных і партнёрскіх краін у развіцці арыентацыі на разнастайнасць у іх працы з моладдзю;

• прасунуць арыентаваныя на разнастайнасць адносіны ў межах еўрапейскіх праграм па адукацыі і молоддзі;

• абгрунтаваць ключавыя тэарэтычныя аспекты, вакабуляр і практычныя інструменты, метады, якія дапамогуць моладзевым работнікам імплементаваць канцэпт разнастайнасці ў іх працу.

Праграма:

12-19 жніўня: Оммэн, Нідэрланды;
6-14 кастрычніка: Ерэван, Арменія.

Працоўная мова – ангельская.

Фінансавыя ўмовы

Арганізацыйны ўнёсак – 25 еўра. Арганізатары забяспечваюць удзельнікаў месцам пражывання, харчаваннем, візай і ўсімі неабходнымі матэрыяламі. 85% выдаткаў на праезд будуць пакрывацца напрыканцы школы. Ліміты кошту паездак для беларусаў: да Нідэрландаў – 275 еўра, да Арменіі – 275 еўра.

Дэдлайн падачы заявак – 16 ліпеня 2017 года.

Больш падрабязнасцей па спасылцы.