ФРІ – адна з самых моцных моладзевых арганізацый Украіны. Фрі-летнікі – гэта 5 дзён на свежым паветры ў асяроддзі актыўнай моладзі. Пад лозунгам нефармальнай адукацыі ўкараняюцца змены ў грамадстве і культывуецца актыўны адпачынак.
У гэтым годзе фрішнікі арганізуюць каля 20 летнікаў па ўсёй Украіне па розных тэматыках і з рознай спецыфікай. Дайджэст летнікаў з апісаннем дасяжны на старонцы ў Facebook.
На кожным ФРІ-летніку цябе чакае:
- трэнінгі па асабістым развіцці, грамадзянскай актыўнасці, кіраванні праектамі, медыя, абароны правоў і інш;
- пашырэнне светапогляду і змяненне светаўспрымання;
- цікавыя зносіны з неардынарнымі людзьмі;
- магчымасць падзяліцца сваемі ведамі і навыкамі з іншымі ўдзельнікамі;
- летнікавая рамантыка: намёты, вогнішча, зоркі, песні …
- зарад пазітыву для развіцця і пераменаў!
Кошт: 240-300 грн (9-11 USD) усе сродкі ідуць на харчаванне.
Працоўная мова: ўкраінская, але ўсё разумеюць беларускую і расейскую. Частка адукацыйных блокаў, магчыма, будзе весціся на расейскай мове (у залежнасці ад спікера).
Падрабязнасці пра канцэпцыю летнікаў можна знайсці па спасылцы. Анкета на ўдзел дасяжная тут.