Грамадская працоўная група па мэмарыялізацыі Курапатаў абвяшчае конкурс праектаў, накіраваных на пашырэнне памяці пра савецкія рэпрэсіі.
Конкурс ставіць за мэту пашырыць вядомасць Курапатаў, палегчыць доступ да інфармацыі пра савецкія рэпрэсіі і актывізаваць грамадскае абмеркаванне пытанняў памяці злачынстваў савецкай улады.
Праекты будуць ацэньвацца журы з улікам наступных крытэраў:
- мэта праекта супадае з мэтай конкурсу;
- дакладна апісаны план рэалізацыі;
- рацыянальна размеркаваны бюджэт.
Памер міні-гранту складае 1000 BYN.
Каб удзельнічаць у конкурсе, да 19 жніўня 2017 трэба запоўніць і даслаць заяўку.
Вынікі конкурсу будуць абвешчаныя не пазней за 3 верасня 2017.
За дадатковай інфармацыяй можна звяртацца па адрасе: dziejaby@gmail.com