Конкурс “Падзяляй прыгожа” ставіць сваёй мэтай прыцягнуць увагу людзей да праблемы асобнага збору адкідаў і зрабіць крышку ярчэйшым шэрае гарадское асяроддзе.
На конкурс прымаюцца працы з эскізамі кантэйнераў для асобнага збору смецця. Пераможцы конкурсу нанясуць свой малюнак на новыя кантэйнеры ў адзін з дзён правядзення «Freaky Summer Party» (29 – 30 ліпеня), пасля гэтага кантэйнеры з малюнкамі будуць усталяваныя ў цэнтры Мінска (раён вуліцы Зыбіцкай).
Заяўка павінна ўтрымліваць:
- кантактныя дадзеныя ўдзельніка: прозвішча, імя, нумар тэлефона, e-mail, спасылка на старонку Укантакце;
- фота эскізаў у фармаце jpg для трох кантэйнераў для раздзельнага збору смецця, якія адпавядаюць іх прызначэнню: «шкло», «пластык», «папера». Пажадана малюнкі рабіць на фоне кантэйнераў (вялікія прастакутныя, з крышкай), каб можна было ўявіць, як гэта будзе выглядаць у рэальнасці. Малюнкі могуць быць у любым стылі – жартоўныя, абстрактныя і г.д. Рэальны памер малюнкаў на кантэйнерах будзе складаць не больш за 0,5 м2.
Балончыкі з фарбай для афармлення прац прадастаўляюцца арганізатарамі. Эскізы, якія дашлюць ўдзельнікі конкурсу, будуць выкарыстаныя арганізатарамі ў СМІ з пазначэннем аўтарства.
У конкурсе могуць прымаць удзел як індывідуальныя ўдзельнікі, так і каманды. Для ўдзелу трэба падаць заяўку на электронную пошту anastasiya.stah@gmail.com да 20 ліпеня 2017 года. Лепшыя эскізы будуць вызначаны 22 ліпеня 2017 года.
Па ўсіх пытаннях звяртайцеся па тэлефоне: +37529 373 02 87 Анастасія.