Мерапрыемства “Палітзэк-рэйв на Хаце 18×63” пройдзе ў нядзелю 23 ліпеня ў Мінску. Пачатак – 14:00.
Чалавек адаптуецца. Асалода, якая паўтараецца, хутка становіцца руцінай. Калі асноўныя патрэбы індывіда задавальняюцца, пасля пэўнай кропкі павелічэнне прыбытку больш не дае шчасця. Чым больш мы атрымоўваем, тым больш растуць нашыя чаканні і жаданні. А з імі і верагоднасць расчаравання.
Універсальны канцэпт геданістычнай адаптацыі працуе і ў адваротны бок. Хто бачыў чалавека, які б хацеў патрапіць “на суткі”?
Палітзэк-рэйв на Хаце 18×63 гэта:
- тлусты бас з савецкай аўдыёсістэмы
- карысныя парады з першых рук пра тое, як жыць, а не выжываць на сутках ад вядомага мінскага цырульніка Паўла Вінаградава
- аўтэнтычныя турэмныя забавы
- актуальныя звесткі з палёў пра тое, як дапамагаць родным і сябрам, што трапілі на Акрэсціна ад самай самаадданай абаронцы прыгнечаных Насты Лойкі
- дэгустацыя турэмнай ежы
Летні палітзэк-рэйв — гэта шанец датыкнуцца да дзівоснага свету Акрэсціна ў хатніх умовах. І яшчэ, можаш захапіць “перадачку”! Што можна перадаваць – чытай тут.
Папярэдняя рэгістрацыя па спасылцы.