Гуманітарна-эканамічная акадэмія ў Лодзі запускае міжнародную адукацыйную праграму для палітолагаў і прапануе стыпендыі для 15 найлепшых студэнтаў.
Праграма разлічаная на два гады. На курсе будуць навучацца 30 студэнтаў, з якіх па меньшай меры 15 замежнікаў.
Патрабаванні да кандыдатаў:
- узрост ад 18 год;
- скончаная першая ступень вышэйшай адукацыі (бакалаўрыят) са станоўчымі вынікамі;
- узровень валодання ангельскай мовай не ніжэй за B2.
Падрабязнасці пра праграму і стыпендыю дасяжныя тут. Дэдлайн для падачы дакументаў – 15 жніўня 2017г.