Alfred Friendly Press Partners запрашае журналістаў-пачаткоўцаў на стажыроўку ў ЗША.
Калі: 2017-2018 (6 месяцаў).
Дзе: Калумбія, ЗША.
Праграма пачынаецца з трохтыднёвага трэнінга і падрыхтоўчай праграмы ў школе журналістыкі Missouri School of Journalism in Columbia. Удзельнікаў і ўдзельніц будуць рыхтаваць на персанальным і прафесійным узроўнях да ўсіх цяжкасцей, звязаных з жыццём і працай у ЗША. З сярэдзіны праграмы ўдзельнікі і арганізатары разам наведаюць семінары, прысвечаныя пісьму, рэдагаванню, мультымедыйнай справаздачнасці і расследванням.
Мэты праграмы:
- даць удзельнікам і ўдзельніцам досвед у напісанні справаздач, лістоў, у рэдагаванні, працы з рэдакцыйнай дакументацыяй;
- пазнаёміць удзельнікаў і ўдзельніц з тэхналагічнымі зменамі ў сучаснай журналістыцы;
- дапамагчы атрымаць практычнае разуменне функцый і значнасці свабоднай прэсы ў амерыканскім грамадстве;
- перадаць атрыманыя веды калегам на радзіме ўдзельнікаў праграмы;
- падтрымаць пастаянныя сувязі паміж установамі свабоднай прэсы і журналістамі ў ЗША і на радзіме ўдзельнікаў.
Патрабаванні да кандыдатаў:
- быць журналістамі, якія працуюць у краінах, што развіваюцца;
- знаходзіцца ў пачатку сваёй кар’еры, узрост 25-35 гадоў і не менш за тры гады досведу працы журналістам у друкаваных выданнях, анлайн, аўдыёвізуальных СМІ;
- валоданне ангельскай мовай;
- кандыдаты, якія працуюць у навінавых перадачах, павінны распрацаваць план навучання, які будуць рэалізоўваць па вяртанні ў рэдакцыю.
Каб паўдзельнічаць у конкурсе на стажыроўку, неабходна даслаць:
- CV;
- 2 эсэ (памер 400 – 800 слоў). У першым неабходна апісаць досвед працы, мэты і планы на будучае, у другім – мэты, якіх вы хацелі б дасягнуць дзякуючы ўдзелу ў праграме;
- 2 рэкамендацыйныя лісты;
- дазвол працадаўцы на ўдзел у праграме і адпачынак тэрмінам на 6 месяцаў;
- артыкулы (неабходныя спасылкі на 4 нарукаваныя матрыялы або відэасюжэты), працы павінны суправаджацца перакладам на ангельскую мову;
- фота пашпартнага памеру;
- ксеракопія або скан журналісцкага пасведчання;
- ксеракопія пасведчання кіроўцы (калі ёсць);
- у некаторых кандыдатаў арганізатары могуць папрасіць сертыфікат ведання ангельскай мовы.
Фінансавыя ўмовы
Арганізатары пакрываюць усе выдаткі, звязаныя з праграмай, у тым ліку транспартныя (пералёт у ЗША і назад), медыцынскую страхоўку, штомесячнае выдаткі на пражыванне.
Дэдлайн – 31 жніўня 2017 года.