Школа журналістыкі Мінскага міжнароднага адукацыйнага цэнтру імя Ёханэса Раў (IBB) у партнёрстве з IBB у Дортмундзе пры падтрымцы МЗС ФРГ запрашае журналістаў і журналістак беларускіх медыяў да ўдзелу ў конкурсе заявак для правядзення журналісцкіх расследаванняў на сацыяльную тэматыку і падрыхтоўку публікацыяў па іх выніках.
Расследаванне можа ажыццяўляцца на тэрыторыі Беларусі, а таксама Нямеччыны, Польшчы ці краінаў Балтыі. Да ўдзелу запрашаюцца журналісты і журналісткі нацыянальных і рэгіянальных мэдыяў ўсіх формаў уласнасці.
Максімальны памер фінансавання складае 500 еўра ў рублёвым эквіваленце.
Каб узяць удзел у конкурсе, неабходна запоўніць заяўку не пазней 17:00 25 жніўня 2017 года.
Заяўка мае ўтрымліваць:
- імя і кантакты (адрас, нумар тэлефону, электронная пошта);
- CV;
- кароткае апісанне тэмы і значнасць артыкула / расследавання;
- меркаваны дэдлайн рэалізацыі расследавання;
- меркаванае беларускае СМІ для публікацыі;
- падрабязна распісаны бюджэт.
Крытэры адбору заявак і падрабязную інфармацыю пра конкурс глядзіце па спасылцы.