“Рэпарцёры без межаў – Нямеччына” запрашаюць на стажыроўку ў Берлін

Журналісты з краінаў, якія знаходзяцца ў стане крызісу альбо перажываюць вайну, могуць падаць заяўкі на ўдзел у стыпендыяльнай праграме Rest and Refuge Scholarship.

Калі: верасень-лістапад 2017 / сакавік-травень 2018 года.
Дзе: Берлін, Нямеччына.

Арганізацыя “Рэпарцёры без межаў – Нямеччына” сумесна з taz Panter Foundation прадставяць такую магчымасць для двух журналістаў у два розныя перыяды.

Патрабаванні:

  • быць прафесійным журналістам альбо блогерам;
  • валодаць ангельскай альбо нямецкай мовай мінімум на базавым узроўні;
  • дэманстраваць намер вярнуцца ў сваю краіну пасля сканчэння праграмы.

Фінансавыя ўмовы

Стыпендыя пакрывае выдаткі на праезд, пражыванне, транспартныя выдаткі ў Берліне, а таксама выплочвае грошы на кішэнныя выдаткі.

Падаць заяўку можна наступным чынам: даслаць запоўненую форму на е-адрас auszeit@reporter-ohne-grenzen.de. Падрабязнасці – па спасылцы.

Паводле press-club.by