The Rīga Conference Future Leaders Forum запрашае ўсіх, хто на прафесійным узроўні цікавіцца міжнароднай палітыкай і палітыкай бяспекі.
Калі: 28-30 верасня 2017 года.
Дзе: Рыга, Латвія.
Форум прадставіць магчымасць для 45 маладых, таленавітых, матываваных дыпламатаў, журналістаў, палітыкаў, дзяржаўных службоўцаў далучыцца да вялікай колькасці панэльных дыскусій, Night-Owl-сесій, варкшопаў і канферэнцыі. Мерапрыемства адлюструе глабальную перспектыву на бяспеку Еўразвязу, магчымую натаўскую кааперацыю на Поўначы, на еўрапейскае паўднёвае суседства і тэмы сучаснага тэрарызму.Удзельнікі атрымаюць міжнародны досвед і змогуць папрацаваць з policy-мэйкерамі, сусветна вядомымі спецыялістамі, даследчыкамі і прафесарамі з розных галін.
З патрабаванняў – мець моцную зацікаўленасць у пытаннях міжнародных дачыненняў, бяспекі, абароны. Узрост – 20-17 гадоў.
Фінансавыя ўмовы
Унёску за ўдзел няма, але ўдзельнікі мусяць самастойна паклапаціцца пра даезд.
Каб стаць удзельнікам, неабходна напісаь кароткае эсэ на адну з прапанаваных тэм. Зарэгістравацца можна тут, даслаць эсэ – на е-адрас peteris@lato.lv ці anna@lato.lv.
Дэдлайн – 6 жніўня 2017 года.
Падрабязней – па спасылцы.