Кваліфікацыйныя патрабаванні:
- магчымасць арганізацыі натурных здымак, у тым ліку – панарамных (дрон) і здымак дзікіх жывёлаў у прыродзе, інтэрв’ю, здымак у памяшканні;
- наяўнасць дакументальных фільмаў пра прыроду ўласнай вытворчасці;
- вопыт удзелу ў міжнародных кінафестывалях і наяўнасць прызоў з розных фестываляў з’яўляюцца перавагамі;
- наяўнасць уласнай відэатэкі пра жывёлаў з’яўляецца перавагай.
Прафесійныя навыкі:
- навыкі распрацоўкі сцэнара і раскадроўкі;
- вопыт стварэння дакументальных фільмаў;
- вопыт стварэння кароткаметражных аўдыёвізуальных твораў.
Патрабаванні да фільмаў:
- працягласць кожнага фільма – не менш за 8 хвілін;
- працягласць прома-роліка – не менш за 25 – 30 секунд;
- мова фільмаў і роліка – беларуская, пры гэтым павінна быць прадугледжана тэхнічная зручнасць дубляжу на іншыя мовы ў будучыні;
- фільмы павінны несці інфармацыю пра своеасаблівасці тэрыторый і асаблівасці іх насельнікаў у форме, даступнай для ўспрымання вучнямі 7 класа агульнаадукацыйнай школы;
- канцэпцыі і сцэнарыі фільмаў і роліка ўзгадняюцца з менеджарам праекта і дырэктарам АПБ.
Тэрмін выканання працы: да 15 снежня 2017 г.
Умовы аплаты: фіксаванае ўзнагароджанне па выніку працы. Важна: усе выдаткі, звязаныя са стварэннем фільмаў і прома-роліка, уключаюцца ў агульную суму кантракту.
Як падацца? Да 1 жнізня (уключна) дашліце заяўку на адрас info@ptushki.org. У заяўцы трэба пазначыць інфармацыю пра сябе (адпаведнасць кваліфікацыйным патрабаванням), спасылкі на прыклады прац (калі ёсць), прыблізны кошт працы (па кожнаму з трох твораў асобна).
Падрабязнае апісанне фільмаў і вакансіі можна знайсці па спасылцы.