Уменне вучыцца – адна з найбольш актуальных кампетэнцый 21 стагоддзя. Анлайн-курс “Learning to learn” дапаможа разабрацца з тым, як навучыцца вучыцца. Удзельнікі будуць чытаць, глядзець кароткія фільмы, гуляць у гульні ды праходзіць тэсты.
Асноўныя тэмы курсу:
- мэты ў навучанні;
- індывідуальнае і групавое навучанне;
- перашкоды ў навучанні;
- стылі навучання;
- матывацыя для навучання;
- Тэорыя множнага інтэлекту;
- кіраванне часам;
- інфармацыйны менеджмент;
- што трэба для хуткага навучання.
Час: спастрэбіцца выдаткаваць ад 25 да 50 гадзін часу, каб скончыць курс.
Перыяд навучання: ліпень-жнівень 2017 альбо 21-30 жніўня 2017
Навучанне на курсе бсплатнае, дзякуючы фінансаванню ў межах праграмы Erasmus+
Спасылка на навучальную платформу знаходзіцца тут.