5 жніўня у прасторы “Komnata 3/0/2” адбудзецца варкшоп па стварэнні постэраў Loesje.
Люше – гэта імя галандскай дзяўчыны, якая стварае і распаўсюджвае плакаты з ёмістымі слоганамі, спрабуючы прымусіць людзей задумацца пра тое, то адбываецца ў свеце. Яна падштурхоўвае іх да фарміравання ўласнага меркавання і вучыць чытаць паміж радкоў.
Пад імем Loesje хаваюцца тысячы людзей з усяго свету – “сяброў Люшы”. Ствараць постэры можа кожны і кожная, усе ахвотныя запрашаюцца стаць часткай глабальнай супольнасці.
Падчас воркшопа ўдзельнікі даведаюцца і паспрабуюць розныя тэхнікі крэатыўнага пісьма, створаць свае плакаты і выпусцяць некаторыя ў горад.
Для удзелу патрэбна рэгістрацыя па спасылцы.
Калі: 5 жніўня а 13:30.
Дзе: Komnata 3/0/2, Мінск, вул. Леніна, 50, 3-ці паверх, пакой 302.