Route60+ – гэта доўгатэрміновы праект, скіраваны на тое, каб сабраць “гісторыі (для) Еўропы, якія былі створаныя праз удзел тысяч маладых людзей у адукацыйных праграмах.
Калі: 17 лістапада 2017 – 30 красавіка 2018 года.
Дзе: Італія.
Праграма будзе цягнуцца 6 месяцаў і дзяліцца на тры фазы:
- кастрычнік – анлайн-падрыхтоўка абраных удзельнікаў;
- лістапад – трэнінгавы курс;
- снежань-красавік – крэатыўная дыстанцыйная праца, збіранне гісторый з усёй Еўропы;
- красавік 2018 года – заключны семінар + адкрытая канферэнцыя.
Галоўныя задачы праекту:
- сфакусавацца на значнасці еўрапейскага шляху развіцця праз адукацыйныя праграмы Еўрапейскай камісіі для моладзі;
- паглядзець на ўплыў ЕЗ-праграм на моладзь, арганізацыі;
- сабраць і падзяліцца гісторыямі/досведам ад тых, хто ўдзельнічаў (моладзевыя работнікі, трэнеры, ментары, праектныя мэнэджары, удзельнікі еўрапейскіх праграм) і інш.
Да ўдзелу запрашаюцца моладзевыя работнікі, трэнеры, моладзевыя лідары, праектныя мэнэджары.
Падаць заяўку можна па спасылцы.
Фінансавыя ўмовы
Праект фінансуецца праграмай Erasmus+: Youth in Action, таму ўсе выдаткі на пражыванне, харчаванне, візу, транспарт пераймаюцца арганізатарамі.
Дэдлайн – 6 верасня 2017 года.