Еўрапейскі моладзевы парламент (EYP) запрашае на сумесную выбарчую канферэнцыю EYP Літвы і Беларусі пад агульнай назвай LINE.
Калі: 4-7 лістапада 2017 года.
Дзе: Вільня, Літва.
Сесія збярэ маладых актыўных людзей з усёй Еўропы, якія зацікаўлены ў атрыманні міжнароднага досведу і ведаў, пашырэнні кругагляду і новых знаёмствах. Мотта сесіі – “а border is just another LINE to cross” – паспрабуе данесцi да ўдзельнiкаў iдэю таго, што межы iснуюць толькi ў нашых галовах.
Праграмма мерапрымства ўключае:
- цімбілдзінг;
- працу ў камітэтах над актуальнай праблемай развіцця Еўропы;
- генеральную асамблею, падчас якой адбудуцца дэбаты па напісаных рэзалюцыях;
- ннасычаную штодзённую культурную праграму.
Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак:
- узрост – ад 16 да 25 гадоў;
- наяўнасць персанальнага пашпарта для вандроўкі;
- добры ўзровень ангельскай мовы (працоўная мова);
- зацікаўленасць ў самаразвіцці, нефарамальнай адукацыі, вырашэнні найбольш сур’ёзных бягучых праблем у Еўропе;
- наяўнасць досведа ўдзелу ў мерапрыемствах EYP не патрэбна.
Фінансавыя ўмовы
Унёсак за ўдзел у мерапрыемстве складае 15 еўра. Арганізатары забяспечваюць жыллё, харчаванне і візавую падрымку. Выдаткі на праезд пакрываюцца цалкам.
Дэдлайн – 10 жнiўня, 23:59 ЕЕT.
Па пытаннях звяртайцеся на е-адрас lineparticipants@eyp.lt
Больш інфармацыі можна знайсці на афіцыйным сайце ЕМП ды на старонцы Сесіі ў Фэйсбуку.