New Faces анансуе новую порцыю крутых EVS-вакансій.
Калі: люты/сакавік 2018 – люты/сакавік 2019 года.
Дзе: Марш-ан-Фамен / Льеж, Бельгія.
Сем маладых беларусаў і беларусак прыедуць у Бельгію, каб валанцёрыць у гарадах Марш-ан-Фамен або Льеж. На выбар ёсць шэсць доўгатэрміновых праектаў. Пачытаць пра іх падрабязней можна па спасылцы, выкарыстоўваючы PIC-нумар кожнага.
PIC-нумары арганізацый, якія будуць прымаць валанцёраў і валанцёрак:
- Compagnons Bâtisseurs ASBL: 948735273
- Maison des Jeunes of Marche-en-Famenne: 936901661
- Service Renforts: 936760623
- Terrain d’Aventure du Péri: 935714672
- AMO Micados: 918105583
- CFP Famenne-Ardenne: 942193205
Калі казаць каротка, валанцёры будуць:
- дапамагаць пры арганізацыі моладзевых кэмпаў і абменаў (CBB);
- дапамагаць з арганізацыяй вольнага часу моладзі – моладзевых клубаў, спартыўных мерапрыемстваў (Maison de Jeunes);
- дапамагаць цэнтру для людзей з інваліднасцю і псіхічнымі захворваннямі (Service Renforts);
- удзельнічаць у рознага кшталту мерапрыемствах (environment activities, building and painting activities, open
space maintenance activities, building music instruments for developing countries), якія дапамогуць выключаным са школы маладым людзям (Micados); - дапамагаць людзям з інваліднасцю і працаваць з тэмай навакольнага асяроддзя і кліматычных змяненняў (CFP);
- дапамагаць з арганізацыяй вольнага часу дзяцей і моладзі ў The Adventure Playground (Terrain d’Aventure du Péri).
Каб падаць заяўку, неабходна даслаць CV і матывацыйны ліст, у якім трэба растлумачыць, чаму валанцёр/ка жадае паўдзельнічаць менавіта ў абраным праекце, на е-адрас evs@compagnonsbatisseurs.be.
Матывацыйныя лісты прымаюцца на французскай ці ангельскай мове.
Пажадана да пачатку праекту падвучыць французскую. Падчас працэсу падачы заяўкі трэба пазначыць, што ў вас ужо ёсць арганізацыя, якая адпраўляе валанцёраў, – Belarusian Youth Public Union “New Faces” (PIC number 946666554).
Дэдлайн – 10 жніўня 2017 года.