ЕГУ абвяшчае дадатковы набор на магістарскую праграму “Публічная палітыка”.
У межах дадзенай праграмы студэнты даведаюцца пра класічныя традыцыі і новыя тэндэнцыі ў галіне публічнага адміністравання, атрымаюць практычныя навыкі аналізу публічнай палітыкі з фокусам на актуальныя сусветныя і рэгіянальныя практыкі, а таксама зробяць арыгінальнае даследаванне па самастойна абранай тэме падчас напісання магістарскай працы.
Фінансавыя ўмовы залежаць ад рэйтынгу абітурыента. Калі ён вышэй за 9,61, кандыдат/ка зможа вучыцца бясплатна. Пры ніжэйшым “паказчыку” будзе ўсталяваны адпаведны тарыф.
З больш падрабязнай інфармацыяй можна пазнаёміцца на сайце ЕГУ.
Перыяд навучання – 1,5 гады.
З любымі пытаннямі адносна паступлення можна звяртацца на е-адрас recruitment@ehu.lt альбо наўпрост да выкладчыкаў праграмы:
- Андрэю Сцяпанаву andrei.stsiapanau@ehu.lt;
- Таццяны Чуліцкай tatsiana.chulitskaya@ehu.lt;
- Уладзіславу Іванову uladzislau.ivanou@ehu.lt.
Дэдлайн – 12 жніўня 2017 года.